Хрысціяне-католікі адзначаюць свята Божага нараджэння. У касцелах па ўсім свеце прайшлі святочныя службы, галоўная святочная імша адбылася у Ватыкане. Ўзначаліў яе Папа рымскі Францыск.
Са святам хрысціян Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова павіншаваў прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: праз святло Віфлеемскай зоркі прыходзіць да людзей сведчанне ўрачыстасці веры і ўсёабдымнай хрысціянскай любові. «Светлыя святы спадзвігаюць на высакародную працу і добрыя справы. Гэта час служэння блізкім, дапамогі тым, хто асабліва мае патрэбу ў падтрымцы і садзейнічанні—гаворыцца ў віншаванні. Аляксандр Лукашэнка пажадаў: «Няхай радасць Раства стане здабыткам кожнага дома, усёй нашай краіны, надасць сілы для новых спраў на карысць беларускага народа і Айчыны.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz