Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад урада краіны весці з Расіяй разлікі за беларускую прадукцыю, якая пастаўляецца на экспарт, ў цвёрдай валюце: гандляваць не за рублі, а за долары, бо мы плацім за энергарэсурсы не ў рублях, а ў доларах. Прэзідэнт адзначыў, што, па інфармацыі ўрада, у гэтым ёсць некаторыя зрухі. Па яго словах, у сітуацыі, якая склалася трэба шукаць механізмы кампенсацыі страт. Аднымі з іх кіраўнік дзяржавы назваў скарачэнне выдаткаў і ліквідацыю пасрэдніцкіх схем у гандлі з Расіяй. Беларускі лідар таксама адзначыў, што на сёння, па інфармацыі ўрада, у гандлі з суседняй краінай у беларускіх пастаўшчыкоў харчавання няма ніякіх праблем, у тым ліку, і па аплаце ў рублях.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz