Па выніках апублікаванага рэйтынгу лепшых універсітэтаў краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі вядомага брытанскага агенцтва Белдзяржуніверсітэт ўвайшоў у топ-50 лепшых ВНУ рэгіёна. Сярод 368 прааналізаваных універсітэтаў БДУ заняў 38-е месца. Узначаліў рэйтынг Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава. У рэйтынгу акрамя Белдзяржуніверсітэта прадстаўлена яшчэ адна айчынная ВНУ - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, які размясціўся ў прамежку з 61-й па 70-ю пазіцыю. Рэйтынг грунтуецца на аналізе дзевяці крытэрыяў, сярод іх - акадэмічная рэпутацыя, рэпутацыя сярод работадаўцаў, колькасць замежных студэнтаў і супрацоўнікаў з вучонай ступенню і інш.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz