Мытны саюз і В'етнам завяршылі абмеркаванне ключавых палажэнняў пагаднення аб зоне свабоднага гандлю. Адпаведную заяву па выніках чарговага раўнда перамоў падпісалі на востраве Фукуок член Калегіі па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў і міністр прамысловасці і гандлю В'етнама Ву Хюі Ханг. Бакі дасягнулі справядлівага балансу выгад і змаглі прадугледзець неабходныя інструменты мінімізацыі рызык для прадпрымальнікаў краін саюза. Пагадненне можа быць падпісана ў першай палове наступнага года. Па папярэдніх ацэнках, стварэнне зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В'етнамам можа павялічыць гандлёвы паток з існуючага ўзроўню $4 млрд да $10 млрд.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz