Нясвіжскі замак запрашае турыстаў на калядныя канікулы ў стылі XIX стагоддзя, - паведамляе БЕЛТА. Наведвальнікаў будуць сустракаць князь Антоні Вільгельм Радзівіл і яго жонка Марыя Дарота дэ Талейран дэ Кастэлян Радзівіл - заснавальніца нясвіжскіх паркаў. Турыстаў чакае цікавая музычная праграма, сюрпрызы падрыхтуе тэатральная зала. Калядная экскурсійная праграма будзе дзёйнічаць з 2 па 8 студзеня. У замку плануюць прыняць 10-12 тыс. турыстаў. Што да планаў на 2015 -ты, многія мерапрыемствы ў музеі будуць звязаны са святкаваннем 175-годдзя з дня нараджэння Марыі Дароты дэ Талейран дэ Кастэлян Радзівіл. Таксама Нясвіжскі замак традыцыйна далучыцца да "Ночы музеяў" і правядзе 14 выстаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz