Гэта штогадовая традыцыя. Балетная трупа Вялікага тэатра кожны год праводзіць снежань і студзень далёка ад дому, прадстаўляючы еўрапейцам святочныя спектаклі свайго рэпертуару - "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок" Чайкоўскага. Калядны тур пачнецца ў нямецкім Людвігсбургу. Да надыходу 2015-га беларускія артысты пабываюць у Мюнхене, Берліне, Дортмундзе, Гамбургу, Эсене, Байрайце, Штутгарце і Гановеры. Убачаць балеты і жыхары Аўстрыі: маршрут беларускага тэатра пройдзе праз галоўныя культурныя цэнтры краіны - Зальцбург і Вену.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz