XXVII Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары" пройдзе 9-12 студзеня ў Брэсце. У музычным форуме прымуць удзел больш за 300 выканаўцаў з 11 краін, сярод якіх Польшча, Германія, Нідэрланды, Кітай, Вялікабрытанія і Швецыя. За час фестывалю адбудзецца чатыры вячэрнія і тры дзённыя канцэрты. Асноўнымі канцэртнымі пляцоўкамі стануць сцэна акадэмічнага тэатра драмы, вялікая і малая залы музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы, а таксама касцёл, дзе пройдзе канцэрт арганнай музыкі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz