Прэм'ер-міністр нашай краіны Міхаіл Мясніковіч правёў перамовы з лідарам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Ён адзначыў пазітыўнае развіццё двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, якое носіць шматпланавы характар. Мінск і Ашхабад абмяркоўваюць сумесныя інвестыцыйныя, інавацыйныя і прамысловыя праекты. Ключавы для беларуска-туркменскіх адносін праект - будаўніцтва Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, які ацэньваецца ў мільярд долараў. У Ашхабадзе напярэдадні сустрэчы кіраўнікоў урадаў СНД прэм'ер-міністр Беларусі правёў шэраг рабочых сустрэч са сваімі калегамі па Садружнасці.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz