Беларусь гатова да самых актыўных крокаў для пашырэння супрацоўніцтва з Іракам. Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Беларусі Уладзімір Андрэйчанка падчас сустрэчы з паслом Ірака ў Беларусі Хайдарам Хадзі. Пры гэтым спікер адзначыў, што на сёння ўзаемадзеянне паміж дзвюма краінамі не адпавядае існуючаму патэнцыялу.
У сваю чаргу Хайдар Хадзі пагадзіўся з тым, што тавараабарот паміж Беларуссю і Іракам склаўся невялікі і ён не адпавядае існуючаму патэнцыялу, аднак іракскі бок актыўна працуе над яго павышэннем. Ірак лічыць Беларусь адным з галоўных партнёраў у Еўропе. Таксама, па яго словах, іракскі ўрад высока цэніць падтрымку Беларусі ў барацьбе супраць тэрарызму.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz