У Мінску адбылася сустрэча кубінскай урадавай дэлегацыі на чале з першым намеснікам міністра знешняга гандлю і замежных інвестыцый Кубы Антоніа Луісам Карыкартэ Карона з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аляксандрам Гур'янавым. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў прамысловай, сельскагаспадарчай, медыцынскай і навукова-тэхнічнай сферах, акрэслілі асноўныя кірункі развіцця ўзаемадзеяння па ўсім спектры двухбаковых адносінаў. Асноўнай мэтай візіту кубінскай дэлегацыі з'яўляецца абмеркаванне з беларускімі партнёрамі пытанняў дыверсіфікацыі ўзаемнага гандлю і прэзентацыя магчымасцей пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Кубай.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz