Міжнародны форум аб’яднаў лепшых навукоўцаў і вытворцаў ў галіне машынабудавання з больш, чым 10 краін. Сярод іх грамадзяне Беларусі, Расіі, Казахстана і Азербайджана. Галоўная мэта - абмяняцца ідэямі і напрацоўкамі з навуковымі і прамысловымі лідарамі машынабудавання. Дарэчы, машынабудаванне, гэта галіна ў вядучых краінах свету займае ад 30% да 50% ўсёй прамысловай вытворчасці. І для нашай краіны яна традыцыйна важная. У холе Прэзідыума Акадэміі навук днямі кожны жадаючы можа асабіста ўбачыць усе інавацыі айчыннага аўтапрама. На выставе, абяцаюць арганізатары, прэзентуюць 10 новых праектаў з пазнакай "Зроблена ў Беларусі".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz