Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) прапануе Беларусі супрацоўніцтва пры распрацоўцы дзяржпалітыкі ў сферы аховы здароўя. Пра гэта заявіла краінавы дырэктар ЮНФПА для Беларусі Нузхат Эхсан на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага схода. Зараз Фонд ААН ў Беларусі займаецца распрацоўкай новай краінавай праграмы на 2016-20 гады.
У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Аляксандр Цацоха звярнуў увагу на зацікаўленасць Беларусі ў вырашэнні пытанняў па арганізацыі і прадастаўленні паслуг у галіне рэпрадуктыўнага і сэксуальнага здароўя ў адпаведнасці з новай краінавай праграмай ЮНФПА.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz