Падчас нядаўняга візіту ў ЗША прэм’ер міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў перспектывы рэалізацыі ў нашай краіне буйных праектаў у IT-сферы з кіраўніцтвам IBM і Microsoft. З кампаніяй IBM дасягнуты дамоўленасці па лініі ПВТ і прадпрыемства "Інтэграл". Ужо на наступным тыдні павінен адбыцца візіт дэлегацыі IBM на "Інтэграл". Амерыканская карпарацыя выказала гатоўнасць разгарнуць на базе беларускага прадпрыемства вытворчасць мікрасхем па сваіх тэхналогіях і ноу-хау. На сустрэчы з кіраўніцтвам Microsoft абмеркаваны перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў, пытанні аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці і меры, накіраваныя на ўдасканаленне практыкі ў гэтай сферы. Кампанія прапанавала выкарыстоўваць свае вопыт і веды ў кантэксце рэалізацыі праграмы па стварэнні "электроннага ўрада".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz