Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць паспяховым праведзены ў Нью-Ёрку першы беларуска-амерыканскі інвестфорум. Міхаіл Мясніковіч таксама падкрэсліў некаторую ўнікальнасць інвестфоруму, да якога выказалі даволі высокі інтарэс як прадстаўнікі дзелавых колаў ЗША, так і адпаведных дзяржаўных структур. Таксама прэм'ер-міністр бачыць пазітыўныя сігналы аб трансфармацыі ўспрымання Беларусі ў ЗША. Па словах Міхаіла Мясніковіча, у прыватнасці была адзначана актыўная роля Беларусі ў пытанні ўрэгулявання кафлікту ва Украіне. Што да дзелавой сферы, то, па словах Міхаіла Мясніковіча, намеснік выканаўчага дырэктара МВФ Мін Джу на перагаворах у Нью-Ёрку адзначыў "зрухі, якія маюць месца ў эканоміцы Беларусі, валютным рэгуляванні".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz