Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун высока ацэньвае ролю Беларусі і асабіста Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. Пра гэта ён заявіў у Нью-Ёрку падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Пан Гі Мун адзначыў разумную палітыку Прэзідэнта Беларусі адносна сітуацыі ва Украіне. Спыненне агню адбылося дзякуючы пагадненню, падпісанаму ў Мінску. У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў ролю ААН ва ўрэгуляванні канфліктаў. Што да падзей ва Ўкраіне, то па словах Міхаіла Мясніковіча, дзякуючы адкрытаму дыялогу, які адбыўся ў Мінску, удалося пераламаць сітуацыю і накіраваць яе ў мірнае рэчышча, згортваюцца актыўныя ваенныя дзеянні. Падчас сустрэчы таксама адзначана паспяховая рэалізацыя Рамачнай праграмы садзейнічання развіццю на 2011-15 гады.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz