Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД на пасяджэнні, якое адбудзецца ў Мінску 10 кастрычніка, разгледзіць праекты дакументаў у сферы бяспекі. У прыватнасці, гэта пагадненне, якое прадугледжвае парадак фарміравання і прымянення сумесных груп спецыялістаў для хуткага рэагавання на пагрозы пагранічнай бяспекі на знешніх граніцах дзяржаў - удзельніц СНД. Значны блок пытанняў нацэлены на паглыбленне супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы. Найбольш значныя - праект звароту кіраўнікоў дзяржаў да народаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 70-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-45 гадоў, а таксама праект аб абвяшчэнні 2016 года ў СНД Годам адукацыі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz