У Сусветным банку задаволены рэалізацыяй у Беларусі праектаў, на якія банк вылучаў фінансаванне, - заявіў дырэктар аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны Сусветнага банка Чымяа Фан, перадае БЕЛТА. Група Сусветнага банка ў супрацоўніцтве з Беларуссю робіць акцэнт на інфраструктурных праектах - па ўдасканаленні сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення, цэнтральнага ацяплення, дарог. У сваю чаргу віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Лора Так адзначыла, што Беларусь дасягнула значных вынікаў па шэрагу кірункаў развіцця. У краіны ёсць патэнцыял стаць квітнеючай, канкурэнтнай эканомікай. Каб яго рэалізаваць, неабходны шэраг структурных рэформ. Сваю ролю Сусветны банк бачыць у аказанні аналітычнай, кансультацыйнай падтрымкі, у прадастаўленні інфармацыі, заснаванай на міжнародным вопыце.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz