Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падчас маючых адбыцца візітаў у Нігерыю і ПАР абмяркуе пытанні актывізацыі палітычнага дыялога з гэтымі краінамі, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык. Афіцыйныя візіты кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства ў Федэратыўную Рэспубліку Нігерыя і Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку адбудуцца 7-13 верасня. Запланаваны сустрэчы і перамовы на вышэйшым і высокім узроўнях, а таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў Нігерыі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. У час перамоваў плануецца абмеркаваць перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz