Беларусь і Егіпет разгледзелі шляхі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, паведамляе БЕЛТА. Адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Егіпце Сяргея Рачкова з міністрам вышэйшай адукацыі Егіпта Саедам Ахмадам Абдэль Халекам. Бакі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў галіне вышэйшай адукацыі, уключаючы павелічэнне колькасці егіпецкіх студэнтаў, якія навучаюцца ў ВНУ Беларусі. Міністр вышэйшай адукацыі Егіпта выказаў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва ў галіне адукацыі як на міжурадавым узроўні, так і непасрэдна паміж універсітэтамі шляхам арганізацыі сумесных адукацыйных праграм, абмену выкладчыкамі і студэнтамі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz