Першае сумеснае пасяджэнне Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве пройдзе 4 верасня, паведамляе БЕЛТА. На ўстановачным пасяджэнні камітэта ў Пекіне беларускі бок узначаліць намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. Таксама ў складзе афіцыйнай беларускай дэлегацыі прыме ўдзел міністр эканомікі Мікалай Снапкоў. Беларуск-кітайскі міжурадавы камітэт па супрацоўніцтве - новы механізм каардынацыі двухбаковых адносін на ўзроўні віцэ-прэм'ераў, створаны з мэтай далейшага ўмацавання і развіцця ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz