Якасць будаўнічых работ на Беларускай атамнай электрастанцыі вельмі высокая. Такую думку выказаў галоўны інжынер праекта Беларускай АЭС Павел Бязрукаў. Прадстаўнікі "Атампраекта" рэгулярна ажыццяўляюць на будаўнічай пляцоўцы станцыі аўтарскі нагляд. У выніку робіцца вывад аб адпаведнасці будаўнічых, тэхнічных, тэхналагічных рашэнняў і дзеянняў будаўнікоў зацверджанай дакументацыі. Па словах галоўнага інжынера, спецыялісты задаволены ўзроўнем і падыходам да справы беларускіх будаўнікоў. “Яны працуюць акуратна, дакладна прытрымліваюцца зацверджанага графіка", - адзначыў Павел Бязрукаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz