XVIII Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства-2014" пройдзе 1-2 кастрычніка ў Брэсце, паведамляе БЕЛТА. Плануецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі ўрадаў дзвюх краін, мясцовых органаў улады. Усяго на форуме чакаецца каля 200 удзельнікаў. Гэта прадстаўнікі беларускіх і польскіх дзелавых колаў, топ-менеджэры буйных кампаній, зацікаўленыя ў наладжванні і пашырэнні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, розных дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый. Мерапрыемства штогод становіцца асноўнай пляцоўкай для абмеркавання розных аспектаў эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Польшчай. Сёлета галоўнымі тэмы форуму - "Польска-беларуская мяжа - мяжа Еўрапейскага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза. Стан і перспектывы развіцця" і "Новыя правілы і ўмовы супрацоўніцтва паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Еўрапейскім саюзам. Магчымасці для прадпрымальнікаў".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz