Ён адбудзецца каля сцен Крэўскага замка 23 жніўня. У старажытным мястэчку збяруцца лепшыя керамісты Беларусі: чакаецца, што ўдзел прыме не менш за 30 майстроў. Прыедуць таксама і ўкраінскія ўмельцы. У праграме фестывалю — кірмаш керамічных вырабаў, майстаркласы па кераміцы і сярэднявечныя танцы. Запланаваны рэканструкцыі сярэднявечных баёў, творчыя конкурсы, выступленні танцавальных і музычных калектываў з Віцебска і Мінска. Прадугледжаны і праграмы для дзяцей. На фестывалі выступіць народны тэатр батлейка з Мінска. На святочнай пляцоўцы арганізатары плануюць адкрыць кавярню ў народным стылі, дзе можна будзе пакаштаваць хлеб, квас, беларускія пернікі. Абяцаюць і гістарычныя экскурсіі па мястэчку Крэва.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz