Мастацкі музей Літвы па заказе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" адрэстаўраваў самы рарытэтны і дарагі габелен Беларусі "Трыумф Цэзара". Узрост габелена - больш за 400 гадоў. Састаў: шэрсць і шоўк. Габелен быў сплецены брусельскімі майстрамі ў эпоху Рэнесансу. Ён створаны па работах італьянскага мастака XV стагоддзя Андрэа Мантэньі. Габелен раней ужо рэстаўраваўся. Цяпер пасля свайго чарговага "адраджэння" рэліквія зойме дастойнае месца ў Тэатральнай зале Нясвіжскага замка.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz