У Зэльве (Гродзенская вобласць) пройдзе традыцыйны "Ганненскі кірмаш", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У праграме маштабнага раённага свята, якое з кожным годам набывае ўсё большы размах, - шматлікія конкурсы, выстаўкі, канцэрты з удзелам зорак беларускай эстрады, шоу. Адбудзецца гісторыка-краязнаўчая навуковая канферэнцыя "Роля Сапегаў у гісторыі Зэльвенскага краю". Яна традыцыйна прысвечана гісторыі магнацкага роду Сапегаў, гісторыка-культурнай спадчыне, звязанай з іх імем, а таксама турыстычнаму і эканамічнаму аспектам свята. "Ганненскі кірмаш" названы ў гонар святой Ганны, у ХVIII стагоддзі ён быў адным з самых буйных і знакамітых кірмашоў Еўропы. На яго ў Зэльву прыязджалі да пяці тысяч купцоў з усёй Еўропы, доўжыўся кірмаш амаль месяц.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz