Беларускія аграрыі ставяць новыя рэкорды – намалочана больш 8 з паловай мільёнаў тон збожжа. На 10 жніўня мінулага года было сабрана амаль на 3 мільёны тон хлеба менш. Сёлета мільянерам стала і Віцебская вобласць. Практычна завяршылі ўборачную кампанію гомельскія і магілёўскія аграрыі, яны вядуць работы на апошніх гектарах. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне амаль 40 цэнтнераў з гектара. Завяршыць уборачную хлебаробы павінны да 15 жніўня.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz