Расія паставіць у Беларусь у IV квартале гэтага года 5,85 млн т нафты. Такая дамоўленасць дасягнута падчас сустрэчы ў Мінску прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча і міністра энергетыкі Расіі Аляксандра Новака.Таксама бакі дамовіліся вызначыць баланс нафтавай сыравіны і нафтапрадуктаў для Саюзнай дзяржавы на 2015 год да 15 верасня. Кіраўнік Мінэнерга пацвердзіў гатоўнасць Расіі паставіць у наступным годзе 23 млн т нафты з умовай сустрэчных паставак з Беларусі 3,3 млн т нафтапрадуктаў. Крамя таго, абмеркавалі магчымасць павелічэння аб'ёму транзіту расійскай нафты па тэрыторыі Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz