Музей сучаснага мастацтва стаў "іпадромам". На невялікай выставачнай пляцоўцы размясціліся больш як 20 пародзістых коней. Арабскія скакуны, беларускія жарабцы, якія вядуць сваю радаслоўную з сярэдневякоўя. Створаны табун з бронзы. На іх ездзілі Усяслаў Чарадзей, Міндоўг, Каліноўскі. Коні 13 стагоддзя і чэмпіёны спаборніцтваў, вершнікі-спартсмены. Галоўнае ж месца - каню з легендарнай гісторыяй. Належаў ён князю Вялікага Княства Літоўскага Альгерду. Гэта копія скакуна, які ўстаноўлены ў Віцебску, дзе пачынаў кіраваць вялікі князь. Конь робіць манументальную рэвалюцыю, прабівае музейную сцяну, каб прайсці да новых сучасных герояў скульптуры.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz