Міжнародная фінансавая карпарацыя інвесціравала рэкордныя $158 млн у Беларусь з уласнага рахунку, што амаль удвая перавышае вынік за папярэдні год. Гэта спрыяе развіццю знешняга гандлю і паляпшэнню доступу да фінансавання для беларускіх экспарцёраў і іншых малых і сярэдніх кампаній. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні рэгіянальнага прадстаўніцтва карпарацыі ва Украіне і Беларусі. МФК таксама аказвае Беларусі кансультатыўную дапамогу, асаблівую ўвагу надае паляпшэнню дзелавога і інвестыцыйнага клімату ў краіне, працягвае дапамагаць беларускім вытворцам выйсці на новыя рынкі і ўзмацніць канкурэнтаздольнасць.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz