Каля Гродна рыхтуюць да адкрыцця трасу для маунцінбайка, паведамляе БЕЛТА. Маунцінбайк - алімпійскі від экстрэмальнага спорту, уяўляе сабой слалам і гонкі на горных веласіпедах па перасечанай мясцовасці з вялікай колькасцю паваротаў і перашкод. Траса для веласіпедыстаў-экстрэмалаў з'явіцца ў раёне гарналыжнага спуску каля агратурыстычнага комплексу "Гарадзенскі маёнтак" Каробчыцы ". Ужо ў канцы гэтага тыдня тут плануецца правесці першыя пробныя заезды. У перспектыве ў раёне гарналыжнай спартыўнай базы плануецца стварыць комплексны парк актыўнага адпачынку з уласнай лыжаролернай трасай і трасай для квадрацыклаў, пэйнтбольны клуб.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz