Беларусь заняла 58-е месца ў рэйтынгу сацыяльнага развіцця, абагнаўшы Расію (80-е месца) і Украіну (62-е). Аб гэтым гаворыцца ў справаздачы, размешчанай на сайце аналітычнага праекта Social Progress Imperative, паведамляе БЕЛТА. Пры складанні рэйтынгу ўлічваецца, забеспячэнне такіх базавых патрэб чалавека, як харчаванне і доступ да вады, медабслугоўванне, асабістая бяспека. Акрамя таго, пад увагу прымаецца доступ да базавай адукацыі, інфармацыйных рэсурсаў і камунікацый; экалогія. У Беларусі, як вынікае са справаздачы, нізкі ўзровень мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, добры ўзровень адукаванасці сярод дарослых, а таксама няма праблем з верацярпімасцю.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz