Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Уладзімірам Сямашкам здзейсніць візіт у Свярдлоўскую вобласць Расіі. Падчас візіту запланаваны сустрэчы Уладзіміра Сямашкі з паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расіі ва Уральскай федэральнай акрузе Ігарам Халманскіх, губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым. Таксама члены беларускай дэлегацыі наведаюць шэраг вядучых прадпрыемстваў Свярдлоўскай вобласці, азнаёмяцца з дзейнасцю суб'ектаў тавараправоднай сеткі беларускай прамысловасці, якія працуюць у рэгіёне. Плануецца ўдзел беларускай дэлегацыі ў афіцыйнай цырымоніі адкрыцця V Міжнароднай прамысловай выставы "Іннапрам-2014" у Екацярынбургу, дзе Уладзімір Сямашка адкрые нацыянальную экспазіцыю Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz