Больш за 250 майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі збярэ ў Віцебску міжнароднае свята-кірмаш народных рамёстваў і мастацтваў "Горад майстроў", якое будзе дзейнічаць у абласным цэнтры падчас ХХІІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Арганізатары запрашаюць жыхароў і гасцей горада зазірнуць на вуліцы Талстога і Пушкіна. Тут будуць працаваць выставы-продажы вырабаў народных промыслаў, запланавана правядзенне канцэртных праграм і вялікай колькасці майстар-класаў па традыцыйных народных рамёствах, беларускіх танцах і г.д. На пляцоўцы абласнога метадычнага цэнтра будзе арганізавана рэгіянальная выстава "маляванак" "Фарбы Паазер'я".
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz