Беларусь адзначае галоўнае нацыянальнае свята – Дзень Незалежнасці і 70-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Жыхароў краіны і шматлікіх замежных гасцей чакае насычаная і яркая святочная праграма. Толькі ў беларускай сталіцы пройдзе больш за 30 культурна-масавых мерапрыемстваў. Апафіёз свята - ваенны парад, патрыятычная акцыя "Спяём гімн разам" і святочны салют.
У адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа паступаюць шматлікія віншаванні ад замежных лідараў, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў з нагоды нацыянальнага свята. Віншавальныя пасланні паступілі ад лідараў краін СНД, Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі, Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран, Караля Саудаўскай Аравіі, кіраўнікоў шэрагу краін Еўропы, Азіі, а таксама палітычных і грамадскіх дзеячаў. Кіраўніка беларускай дзяржавы таксама павіншавалі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, Папа Рымскі Францыск.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz