Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе паслоў на актывізацыю эканамічных сувязей з Эстоніяй, Сірыяй, Пакістанам, Аўстраліяй і Новай Зеландыяй. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў, прымаючы кадравыя рашэнні. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што следам за прадукцыяй канцэрна "Белнафтахім" у Эстонію комплексна павінна пастаўляцца і іншая прадукцыя. Што да адносін Беларусі з Сірыяй і Пакістанам, Прэзідэнт падкрэсліў, што іх неабходна актывізаваць. Таксама кіраўнік дзяржавы лічыць, што там трэба больш актыўна прапаноўваць сваю прадукцыю ў Аўстраліі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz