Рэзалюцыя "Абарона і прасоўванне сацыяльна-эканамічных правоў у рэгіёне АБСЕ", падрыхтаваная беларускім бокам аднагалосна прынятая ўдзельнікамі 23-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Дакумент ўвойдзе ў Бакінскую дэкларацыю, якая будзе прынята 2 ліпеня на заключным пасяджэнні сесіі. Рэзалюцыя накіравана на прыцягненне ўвагі да праблемы сацыяльна-эканамічных правоў і наданне дадатковага імпульсу дзейнасці АБСЕ ў гэтай галіне. Акрамя таго, беларускія парламентарыі выказалі пазіцыю нашай краіны па асноўных пунктах міжнароднага парадку дня, прадставілі шэраг паправак да праектаў рэзалюцый агульных камітэтаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz