Інфармацыйны цэнтр па атамнай энергіі адкрыецца ў кастрычніку ў Мінску. Тут можна будзе даведацца, як працуе атамная станцыя, пра сістэмы бяспекі і многае іншае. У інфармацыйным цэнтры будзе ўсё лепшае ад камп'ютарных 3-D мадэляў, так званая "рыял-тайм графіка" і поўная інтэрактыўнасць. Гэта значыць, фактычна, не экскурсія, а поўнае акунанне ў віртуальны свет. Плануецца таксама, што тут з'явяцца і спецыяльныя секцыі для школьнікаў, якія захочуць вывучаць мірны атам. Такія інфармацыйныя цэнтры зараз працуюць у чатырох краінах, толькі ў Расіі створана ўжо 17 віртуальных экспазіцый.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz