Арганізацыя галасавання ў Беларусі была на ўзроўні еўрапейскіх дзяржаў. Такое меркаванне 23 верасня журналістам выказаў кіраўнік ЦВК Расіі Уладзімір Чураў, які прыехаў у Беларусь у якасці наглядальніка.
"Арганізацыя галасавання і абсталяванне выбарчых участкаў цалкам адпавядаюць заканадаўству Беларусі і нічым не горшыя, чым у іншых еўрапейскіх дзяржавах", - сказаў кіраўнік ЦВК Расіі.
Паводле яго слоў, назіранні будуць абагульнены, а інфармацыя перададзена калегам з беларускага ЦВК.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz