У Беларусі выбраны правамоцны парламент, выбраны 109 дэпутатаў. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Не выбраны дэпутат толькі па адной выбарчай акрузе. Гэта ў Гомельскай вобласці - Навабеліцкая выбарчая акруга", - растлумачыла Лідзія Ярмошына. Яна дадала, што выбары ў гэтай акрузе адбыліся, "аднак яны былі безальтэрнатыўныя, і ў выніку за кандыдата не прагаласавала абсалютная большасць выбаршчыкаў". У сувязі з гэтым у акрузе будуць праводзіцца паўторныя выбары.
Кіраўнік ЦВК сказала, што хутчэй за ўсё ў гэтай акрузе выбары дэпутата Палаты прадстаўнікоў будуць сумешчаны з другой выбарчай кампаніяй: "Бліжэйшая кампанія - гэта выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў"
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz