Неабходнасць захавання і ўмацавання інтэграцыйнага ўзаемадзеяння краін СНД відавочная, у тым ліку з прычыны геаграфічнай блізкасці дзяржаў і іх гістарычнага мінулага. Такое меркаванне выказаў старшыня Выканаўчага камітэта-выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў у час Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, перадае БЕЛТА. Што да прыярытэтаў эканамічнага супрацоўніцтва ў СНД, Сяргей Лебедзеў адзначыў важнасць функцыянавання рэжыму свабоднага гандлю ў Садружнасці, супрацоўніцтва ў галіне энергетыкі. Распрацоўваецца канцэпцыя ядзернай і радыяцыйнай бяспекі краін СНД. У ліку іншых значных напрамкаў узаемадзеяння Сяргей Лебедзеў назваў транспарт, аграрную сферу, сувязь і інфарматызацыю, пабудову інфармацыйнага грамадства.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz