Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб зацікаўленасці беларускага боку ў адкрыцці на тэрыторыі краіны рэгіянальнага аддзялення Арганізацыі па забароне хімічнай зброі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з гендырэктарам арганізацыі Ахметам Узюмджу. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь прыхільнік міжнароднай канвенцыі па забароне хімічнай зброі. І ў гэтай частцы арганізацыя можа разлічваць на нашу падтрымку і дапамогу. Прэзідэнт адзначыў, што з боку АЗХЗ Беларусі ніколі не выказвала прэтэнзій і заўваг па рабоце хімічных і нафтахімічных прадпрыемстваў краіны.
У сваю чаргу Ахмед Узюмджу падкрэсліў высокі ўзровень узаемадзеяння АЗХЗ і Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz