Першы форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Мінску 5-6 чэрвеня, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Тэмай форуму стане эфектыўнае развіццё аграпрамысловых комплексаў дзвюх краін як важнейшая ўмова харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Мэта мерапрыемства- садзейнічанне пашырэнню прамых кантактаў паміж рэгіёнамі, бізнесменамі і арганізацыямі дзвюх краін, а таксама выпрацоўка рэкамендацый па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы для паскоранага развіцця эканомік Беларусі і Расіі ва ўмовах стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Шэраг мерапрыемстваў форуму пройдзе на пляцоўцы міжнароднай спецыялізаванай выставы "Белагра-2014". Такім чынам, яго ўдзельнікі змогуць азнаёміцца з перадавымі дасягненнямі аграпрамысловага комплексу Беларусі.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz