Беларуска-літоўскі форум рэгіянальнага супрацоўніцтва пройдзе ў Гродне 29-30 мая, паведамляе пасольства Беларусі ў Літве. Форум адбудзецца ўжо ў трэці раз з мэтай развіцця і паглыблення ўсебаковага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Літвы. На гэты раз мерапрыемства пройдзе ў рамках Года гасціннасці, аб'яўленага ў Беларусі, таму асноўны акцэнт у яго рабоце будзе зроблены на тэматыцы ўзаемадзеяння дзвюх краін у сферы турызму. Акрамя таго, удзельнікі абмяркуюць пытанні актывізацыі супрацоўніцтва рэгіёнаў Беларусі і Літвы ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz