Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка разам з іншымі дыпламатамі ўсклаў вянкі на могілках савецкіх ваеннапалонных у горадзе Нуае-Сен-Мартэн у час мерапрыемства прымеркаванага да Дня Перамогі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У цырымоніі ўзялі ўдзел паслы Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Узбекістана, а таксама кіраўнікі мясцовых органаў улады Францыі. У перадсвяточныя дні прадстаўнікі пасольстваў Беларусі і Расіі таксама ўсклалі кветкі да помніка лётчыкам палка "Нармандыя-Нёман" у горадзе Ле-Буржэ і на могілках Пер-Лашэз, дзе пахаваны савецкія салдаты, якія ваявалі ў Руху Супраціўлення.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz