Развіццё адносін адносін Беларусі і ЕС, у тым ліку перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў і запланаваных мерапрыемстваў абмеркавалі намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алена Купчына і кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Майра Мора, паведамляе прэс-служба МЗС. Гаворка ішла і аб падрыхтоўцы візітаў у Беларусь у маі 2014 года дэлегацый Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскай службы знешнепалітычнай дзейнасці. Падчас візітаў запланаваны кансультацыі ў рамках перамоў па праектах пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі з адпаведнымі дзяржаўнымі органамі Беларусі. Таксама чакаюцца кансультацыі па мадэрнізацыі і імплементацыі праектаў тэхнічнай дапамогі ЕС.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz