Беларусь абмяркоўвае рэалізацыю сумесных праектаў у высокатэхналагічных галінах з Міжнародным фондам супрацоўніцтва і партнёрства Чорнага мора і Каспійскага мора. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам гэтага фонду Ісмаілам Сафі, паведамляе БЕЛТА. Караўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь вельмі зацікаўлена ў развіцці высокатэхналагічных навукаёмістых галін. Па словах Аляксандра Лукашэнкі Міжнародны фонд супрацоўніцтва і партнёрства – моцнае аб’яднанне, у тым ліку і эканамічнае, якое можа аказаць значны ўплаў на развіццё рэгіянальнай эканомікі. “Калі фонд станоўча сябе зарэкамендуе, мы зможам унесці істотны ўклад у развіццё сусветнай эканомікі”, - лічыць беларускі Прэзідэнт. Міжнародны фонд прапаноўвае рэалізаваць у Беларусі інавацыйныя праекты у галіне электронікі, энергетыкі, дарожнага будаўніцтва , а таксама вытворчасць рухавікоў на вадародным паліве.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz