Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Дзяржаве Кувейт (па сумяшчальніцтве) Раман Галоўчанка ўручыў даверчыя граматы Эміру Дзяржавы Кувейт шэйху Сабаху аль- Ахмаду аль-Джаберу аль-Сабаху. Па завяршэнні цырымоніі адбылася гутарка беларускага дыпламата з Эмірам Кувейта. Бакі адзначылі высокі ўзровень палітычнага ўзаемадзеяння дзвюх дзяржавы і пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных сферах. Таксама Раман Галоўчанка сустрэўся з начальнікам дэпартамента міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва Міністэрства фінансаў Кувейта. Бакі дамовіліся прапрацаваць магчымасць правядзення 2-га пасяджэння Сумеснай Беларуска- Кувэйцкай Камісіі па эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz