Беларусь разглядае Інданезію як ключавога партнёра ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Пра гэта на сустрэчы з інданезійскімі бізнесменамі заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка. Галоўныя тэмы перамоў - супрацоўніцтва ў галіне машынабудавання і сельскай гаспадаркі. Аб'ём гандлю паміж краінамі за мінулы год склаў 163 мільёны долараў. Пакуль тавараабарот сфарміраваны пераважна за кошт беларускіх калійных угнаенняў. Але інданезійскі бізнес прадметна цікавіцца пастаўкамі беларускай аўтамабільнай тэхнікі. У канцы верасня МАЗ адправіць у Інданезію першую партыю 20-тонных самазвалаў.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz