І зноў падарожжа па родным краі: дапаўняем спіс цікавасцей Гродзенскай вобласці


Калі спрабуеш скласці выразны рэйтынг, чаму трэба наведаць Гродзенскую вобласць, такі «топ пяць прычын» ці «топ дзесяць турыстычных прывабнасцей», нешта ідзе не па плане. Спіс разрастаецца, хочацца расказаць і паказаць шмат, і сухая падборка славутасцей і цікавасцей ніяк не хоча афармляцца. Таму без аніякіх must see, крок за крокам працягваем знаёміцца з турыстычным патэнцыялам Гродзенскай вобласці з Нацыянальным агенцтвам па турызме. Гэтым разам нас сустракае Воранаўскі, Лідскі і Іўеўскі раёны.

А каб падарожжа атрымала крыху рамантычнае адценне, пачынаем з сядзібы Путкамераў у в. Больценікі. Гэты сядзібны комплекс узведзены ў XVII ст., належаў графу Путкамеру, сам будынак – спалучэнне класіцызму і барока. Зараз тут знаходзіцца бібліятэка, у некаторых памяшканнях ідзе рамонт, іншыя – яго толькі чакаюць. Былую раскошу інтэр'ера праглынуў час, выдатна захаваліся толькі тры печы.

Але не будынак надае асаблівы антураж гэтаму месцу. Стары парк – каля 10 гектараў, цудоўная ліпавая алея, больш за паўсотню найменняў драўняных раслін. Магчыма, сама прырода натхняе на спатканні закаханых у гэтым месцы. І такія сустрэчы адбываліся, невыпадкова у парку знаходзіцца «камень Міцкевіча» і «мора Марылі». Калісьці Адам Міцкевіч і яго каханая Марыля Верашчака сустракаліся ў гайку ля каменя. Зараз ён – і мясцовая славутасць, і выканаўца жаданняў адначасова. Трэба толькі пакласці рукі на валун…


Касцёл Маці Божай Ружанцовай (г. п. Радунь) заснаваны больш за 400 год таму, некалькі разоў перабудоўваўся, сучасны выгляд набыў у пачатку ХХ ст. 

«Гэты касцёл вылучаецца яшчэ і тым, што ён пабудаваны з каменя. Можна толькі дзівіцца з таго, як людзі ў той час, не маючы ні камп'ютараў, ні кранаў, ні вышак, маглі так выдатна зрабіць, на такую вышыню падняць...», – разважае ксёндз Станіслаў. Касцёл быў пабудаваны за вельмі кароткі час – чатыры гады, зараз унутры вядуцца рамонтныя работы. 


Ёсць у Радуні музей пад адкрытым небам «Валуны крутых дарог мінуўшчыны».  Каля будынка мясцовай сярэдняй школы сапраўдная «экспазіцыя», каменні сюды прывозілі з розных «дарог мінуўшчыны», збіралі па лясах і палях. Сам па сабе такі ландшафт не надта цікавы, але калі да экскурсіі далучаюцца энтузіясты (дырэктар музея Іван Фесенка), некалькі вучняў школы ў тэматычных касцюмах, з'яўляецца анімацыя, то настрой мяняецца: нешта ў гэтым ёсць. І ўжо больш уважліва абыходзіш валуны, у некаторых увогуле нечага просіш і ў рэшце рэшт пачынаеш бачыць «сакральныя» выявы на камянях (не без дапамогі экскурсаводаў). Напрыклад, на адным з валуноў можна заўважыць сілуэт жывёлы, якой пакланяліся беларусы. Падчас высвятлення, хто і што бачыць, татэмным зверам пабывалі «дакладна жаба», алень, конь і тыгр. Як на самай справе? Шукайце адказ у музеі валуноў пад адкрытым небам.


Наступны пункт нашага маршруту (так, кантрасты!) – неагатычны касцёл Святога Юрыя. Заснаваны ў 1666 годзе, сучасны від атрымаў з 1910 года. Гэта яшчэ адзін храм, які па сваёй велічнасці, грунтоўнасці і моцы больш нагадвае сярэднявечны замак, размешчаны на ўзвышшы. І сапраўды нечакана знайсці такую раскошу ў маленькай вёсцы Восава… Яшчэ адна раскоша хаваецца ўнутры храма – арган 1897 года. Інструмент аднавіў ксёндз Ян, і зараз да іншых прывабных рыс храма далучыліся цудоўныя гукі музыкі. Час ад часу ладзяцца канцэрты, якія пакідаюць вельмі глыбокія ўражанні: атмасфера, велічныя сцены, хараство інтэр'ераў пераносяць у мінулае, чароўнае, але згубленае. 


Гісторыя санктуарыя Маці Божай у Тракелях пачынаецца ажно больш за 500 год таму. Адна з галоўных святынь – абраз «Маці Божая Тракельская» знаходзіцца ў галоўным алтары. Цікава, што калі касцёл быў спалены (падчас польска-маскоўскай вайны), палатно не згарэла.  Пазней на абразе намалявалі святога Казіміра Ягелончыка – заступніка Літвы, яго шануюць і зараз, штогод 4 сакавіка адзначаюць дзень Святога Казіміра і ладзяць кірмаш «Казюкі». 

А яшчэ мясцовыя жыхары ведаюць прагноз надвор'я на 2 ліпеня. Гэта свята Маці Божай Тракельскай, і кожны год быў (і пэўна будзе) хаця ж і невялікі, але дождж. Згодна з легендай, падчас пажару лупіў добры лівень, аднак касцёл усё роўна згарэў дашчэнту, цуд выратаваў толькі абраз. З той пары штогод у гэты дзень ідзе дождж. 

З 1994 года касцёл атрымаў статус санктуарыя Маці Божай, сюды пачалі з'язджацца людзі з суседніх раёнаў, арганізоўваліся пілігрымкі, і Тракелі сталі адметным месцам для рэлігійнага турызму. У 2021 годзе Фэст Маці Божай Тракельскай адбудзецца 10-11 ліпеня. 


З родам Гаштольдаў звязаны наступны храм у вёсцы Геранёны. Каменны гатычны касцёл Святога Мікалая быў пабудаваны ў 1529 годзе (па іншых звестках храм старэйшы на 10 год), там жа адбыўся шлюб Станіслава Гаштольда з Барбарай Радзівіл. У XVII ст. касцёл быў перабудаваны, набыў рысы позняга барока. У савецкія часы частка багатага інтэр'ера была зафарбавана зялёным колерам, падчас рэстаўрацыі пад слаямі «знайшліся» фрэскі.


Калі мэтанакіравана працягваць пошукі, можна знайсці і рэшткі Геранёнскага замка. Гэта некалькі фрагментаў сцен, якія ніякім чынам не паспрыяюць уяўленню цэлай карціны. А ў свой час замак быў даволі сур'ёзным фартыфікацыйным будынкам. Як пісаў наш гісторык і археолаг Міхась Ткачоў, у архітэктуры Геранёнскага замка «выразна вылучаюцца мясцовыя ваенна-будаўнічыя традыцыі. Аб гэтым сведчаць і будаўнічыя матэрыялы, і прынцып узвядзення валаў, і мураваны замак з чатырма вежамі, размешчаны на штучнай выспе, што было найбольш характэрна для беларускага ваеннага і царкоўна-цытадэльнага дойлідства тых часоў». І дзякуючы раскопкам, што рабіў Ткачоў, атрымалася стварыць замалёўку, як выглядаў Геранёнскі замак. Парадокс у тым, што ён быў добрым фартыфікацыйным будынкам, а адзіны спосаб яго хутка захапіць – гэта знішчыць. Так і сталася.


Пра яшчэ адзін каталіцкі храм трэба расказваць у звязку са знакамітым родам. Касцёл Святога Уладзіслава ў вёсцы Суботнікі пачынае сваю гісторыю прыкладна ў 1420-ых гг. Традыцыйна некалькі разоў перабудоўваўся і аднаўляўся, падмурак для каменнага касцёла заклалі пры Уладзіславе Умястоўскім, тагачасным уладальніку мястэчка. Храм пабудавалі ў 1904 годзе, адметна, што будынак і тэрыторыя каля яго захаваліся амаль што ў нязменным стане, практычна не пацярпела святыня ні ў ваенны час, ні пры камуністах. Касцёл ніколі не закрываўся, дзейнічаў пастаянна, што само па сабе цуд. Што яшчэ ўражвае турыстаў? «Уся падлога, па якой мы зараз ходзім, захавалася з часоў Умястоўскіх, – падкрэслівае ксёндз Аляксандр. – Таксама захаваўся галоўны алтар з фігурай Святога Уладзіслава Венгерскага, якая зроблена з 11 кг. серабра, у камуністычныя часы была пафарбавана лакам». Ёсць у касцёле тагачасны арган, які дзейнічае і зараз. Яшчэ шмат рэчаў засталося «з часоў Умястоўскіх», але ж і сам заснавальнік храма быў пахаваны ў крыпце храма. «Апошні штрых, які быў зроблены ў касцёле – памятная дошка з 1931-га года, – працягвае пералік артэфактаў ксёндз Аляксандр. – Там напісана кароценькая біяграфія касцёла і хто з'яўляецца фундатарамі».


Наш аналаг польскіх «Каралеўскіх Лазенак» – сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі – не можа пахваліцца спакойнай ды стабільнай гісторыяй. Кіраўнікоў і прызначэнняў было багата: нямецкі ваенны санаторый падчас Першай сусветнай вайны, які пазней пераўтварыўся ў навуковую базу Віленскага ўніверсітэта, у савецкі час у сядзібе размясцілася кіраўніцтва саўгаса. Тым не менш, будынак вытрымаў войны і змены ўлады, але 2012 год перакрэсліў такое выпадковае шчасце: адбыўся пажар. Новы ўладальнік сядзібы, як гэта водзіцца ў справе аднаўлення і адраджэння, вялікі энтузіяст, плануе стварыць унікальны турыстычны аб'ект з ладнай інфраструктурай, рознымі тыпамі адпачынкаў і тэатралізаванымі святамі. Перадумовы выдатныя, бо нават у такім аварыйным стане сядзіба выглядае казачна. Што казаць пра навакольныя краявіды?..


А завяршаем нашае падарожжа ў горадзе Іўі. Думкі пра Рыа-дэ-Жанэйра навявае скульптура каля касцёла Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Мясцовыя экскурсаводы жартуюць, што кожны жыхар горада мае сэлфі са скульптурай «Распяцце Хрыста», якая была ўсталявана ў 2001 годзе. Гісторыя самога касцёла пачынаецца ў 1491-м годзе, будынак размешчаны на самым высокім пункце горада, спалучае рысы готыкі, рэнесансу, барока і ракако. 


Добрыя спалучэнні ўвогуле характэрны для Іўя, нездарма тут усталявалі памятны знак «У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны».  На гэтай зямлі мірна суіснуюць праваслаўныя, каталікі, іудзеі і мусульмане. І гэта ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з рознымі рэлігійнымі аб'ектамі. Напрыклад, драўляная мячэць, пабудаваная ў 1882 годзе. Фундатарам была Эльвіра Замойская, дабудоўвалі мячэць з дапамогай татараў-эмігрантаў.  І выключная для нашых храмаў рыса – іўеўская мячэць ніколі не закрывалася, больш за тое, выдатна захавалася і прымае вернікаў і турыстаў з іншых краін.


Безумоўна, у кантэксце гісторыі «шматнацыянальнага» і «шматрэлігійнага» Іўя толькі лянівы не ўзгадае Іўеўскі музей нацыянальных культур. У фондзе ўстановы больш за 2000 адзінак, дапаўняе экспазіцыі выдатная экскурсія з элементамі тэатралізаваных пастановак і майстар-класаў.


Гэта далёка не ўсе турыстычныя аб'екты, якія былі наведаны падчас выязнога семінара. Актыўны адпачынак на байдарках, сплаў па рацэ Жыжма (зманлівая назва, насамрэч тут філолагі адсылаюць больш да ведзьмаў, чым да глею), гасцінныя аграсядзібы, анімацыя і дэгустацыя… Але ж вернемся да «спісаў», «топаў» і «гайдаў». Немагчыма ахапіць усё, а, значыць, працягу – быць.

 

Тэкст Вераніка Барысёнак

Фота Альфрэд Мікус

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
07.20 З першых вуснаў (Пол.) (п.)

Далей:
07.40 Эканамічны пульс (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны