Лукашэнка: у Беларусі выкрыты "спячыя" тэрарыстычныя ячэйкі, так званыя атрады самаабароны


 

У Беларусі выкрыты "спячыя" тэрарыстычныя ячэйкі, так званыя атрады самаабароны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе ў гонар Дня Незалежнасці, перадае БЕЛТА.

"Сёння выкрыты створаныя "спячыя" тэрарыстычныя ячэйкі, так званыя атрады самаабароны. Мэта гэтых ячэек - насільная змена ўлады ў дзень ікс. Яны самі пакуль не ведаюць, што гэта за дзень ікс: да яго трэба падвесці наш народ, як яны лічаць, нашу дзяржаву", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, каардынатарамі выступілі Літва, Польшча, ЗША, Украіна і Германія. Быў створаны Telegram-рэсурс "Атрады самаабароны Беларусі" з 2,5 тыс. падпісчыкаў. "Гэта іх баявы рэзерв. Мы іх ведаем у твар. І ўвага: уладальнік чата - грамадзянін Германіі спадар дэ Хофман, раней грамадзянін Расіі і Украіны. Асноўны мадэратар гэтага дзеяння - грамадзянка Расійскай Федэрацыі Трубнікава", - расказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што літаральна нядаўна гэтыя сілы спрабавалі знішчыць вялікую колькасць лесанарыхтоўчай тэхнікі ў лясгасах. "Прозвішча выканальніцы, якая сама вызвалася, Н.Мацвеева. Перахоплена групай "Альфа", арыштавана і дае паказанні. У бліжэйшы час мы вас азнаёмім з імі, - паабяцаў кіраўнік дзяржавы. - Якая мэта? Падпаліць калону аўтамабіляў ноччу, выкласці гэта ў інтэрнэце і паказаць: глядзіце, мы жывыя, мы змагаемся і звергнем гэты рэжым. Гэта было 8 чэрвеня - яе затрыманне. Замах не ўдаўся".

Гэтыя "атрады самаабароны", расказаў Прэзідэнт, таксама спрабавалі падарваць вузел сувязі Ваенна-марскога флоту Расіі ў Вілейцы. Нядаўна ў СМІ абмяркоўвалася нейкае здарэнне ў гэтым раёне, аднак што менавіта здарылася, зразумела так і не стала. Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў гэту падзею ў час апошняй тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "Мы самым сур'ёзным чынам абмеркавалі і гэту праблему. Вынік гэтага абмеркавання вы разумееце, - дадаў беларускі лідар. - Усе ўдзельнікі тэракта, у тым ліку тыя, хто ажыццяўляў і арганізоўваў, на працягу двух сутак былі знойдзены і арыштаваны".

Кіраўнік дзяржавы назваў прозвішы затрыманых: Гулевіч, Ашурак, Глотаў, Гаспадараў. Яны хацелі збегчы ва Украіну і Літву, але спробы не ўдаліся.

"Малайцы хлопцы з групы "Альфа" і іншыя, якія іх затрымалі", - падзякаваў Прэзідэнт праваахоўнікам.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў, што тыдзень таму на граніцы з Літвой быў перахоплены беспілотнік. Да яго, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, была прычэплена каністра са ўзрыўчаткай, яе ўдалося абясшкодзіць. Прэзідэнт запэўніў, што ў бліжэйшы час будзе абнародаваны і гэты эпізод.

"Я адкрыта сказаў, што мы не будзем больш трымаць тых, каго вы даймалі ў Афганістане, Іране, Іраку. У нас няма на гэта ні грошай, ні сіл у выніку вашых санкцый. І, разумееце, ніхто не ведае, што адбываецца ў Літве і на граніцы, гэта проста факт. Шмат можна называць гэтыя факты, але скажу адно: я распарадзіўся, каб усе гэтыя эпізоды былі выкладзены канкрэтна ў сродках масавай інфармацыі, і даручыў праваахоўным органам правесці, груба кажучы, зачыстку па ўсёй краіне. Яны перайшлі рысы. Мы ім дараваць не можам", - падкрэсліў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў МЗС запрасіць кіраўнікоў дыпмісій вышэйназваных дзяржаў і катэгарычна запатрабаваць выдачы злачынцаў. "Усе факты задакументаваны, і мы дакажам іх віну. Там і даказваць не трэба: яны самі ім пра гэта раскажуць. І вы ўбачыце іх сапраўдны твар: і немцаў, і амерыканцаў, і палякаў, і літоўцаў", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, 2 ліпеня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка заявіў аб завершанай у краіне маштабнай антытэрарыстычнай аперацыі. "Сёння заканчвалі ў краіне маштабную антытэрарыстычную аперацыю. Нам здавалася, што яны эканамічна будуць нас душыць. Не. Прадаўжаецца ў больш маштабных памерах тэрор унутры краіны супраць людзей і аб'ектаў", - сказаў Прэзідэнт.

"Пасля сённяшняга завяршэння мерапрыемстваў па лініі контрразведкі мы ўжо не нейкаму Хайку Маасу, міністру замежных спраў Германіі, прад'явім прэтэнзіі, але самому канцлеру і сяму-таму з кіраўніцтва Германіі. Пра гэта пазней", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
18.40 Падарожжа ў “глыбінку” (Англ.)

Далей:
19.00 Навіны з Беларусі (Пол.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны